Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. На поўначы, усходзе і поўдні раён мяжуе з Круглянскім, Шклоўскім, Магілёўскім і Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, а на захадзе і паўночным захадзе – з Бярэзінскім і Крупскім раёнамі Мінскай вобласці.
Насельніцтва: 18,9 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 1419 кв. км
Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Друць са шматлікімі прытокамі, прыток Бярэзіны – Клева і прыток Дняпра – Лахва.
У раёне залягаюць такія карысныя выкапні, як пясок, жвір, гліна, сапрапелі.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Бялынічы.
Сайт Бялыніцкага райвыканкама – http://belynichi.gov.by/
Герб
На блакітным полі герба намалявана заступніца пасёлка – Бялыніцкая Божая Маці з немаўляткам у залатой вопратцы». Аўтар герба – Ларыса Журавовіч.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні, як 1 да 2-х і складаецца з гарызантальных палос – роўныя верхнія і ніжнія палосы блакітнага колеру, пасярэдзіне – паласа залатога колеру, якая складае 1/2 шырыні палотнішча сцяга.