Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Размешчаны ў паўднёвай частцы Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Магілёўскім, Чавускім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Клічаўскім раёнамі Магілёўскай і Рагачоўскім – Гомельскай вобласці. Заходнюю частку займае Цэнтральна-Бярэзінская, усходнюю – Аршанска-Магілёўская раўніны.
Насельніцтва: 30,4 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).
Плошча: 2 263 кв. км.
Рэкі: Дняпро з прытокамі Ухлясць, Лахва, Пална, Баброўка, Макранка; Друць з прытокам Грэза.
Карысныя выкапні: торф, гліна, мел.
Транспарт: праз раён праходзяць чыгункі «Магілёў – Жлобін», аўтадарогі Санкт-Пецярбург – Адэса (Е95; М8), «Магілёў – Гомель», «Магілёў – Бабруйск».
Адміністрацыйны цэнтр – горад Быхаў.
Сайт Быхаўскага райвыканкама – http://bykhov.gov.by/
Герб створаны на аснове падараванага 16 жніўня 1781 г. імператрыцай Кацярынай II герба горада. Апісанне: у чырвоным полі «французскага» ці «рускага» шчыта дзве перакрыжаваныя чыгунныя гарматы «натуральнага» колеру. Сімвалізуе не толькі слаўнае гістарычнае мінулае горада, але і гераізм, праяўлены жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Сцяг з’яўляецца вексілалагічнай (сцяжнай) мадыфікацыяй герба. Уяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – апраўлены белай каймой герб горада Быхава.