Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Чавускі раён размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе – са Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе – з Мсціслаўскім і Чарткоўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва: 18,1 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).
Плошча: 1 471 кв. км.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Проня з прытокамі Бася і Раста. На прытоку Расты, рацэ Рудзея, пабудавана плаціна і створана вадасховішча з люстрам 265 га.
Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, пясчана-гравійны матэрыял, мел, гліны.
Транспарт: па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Магілёў – Крычаў, аўтадарогі Магілёў – Мсціслаў і Магілёў – Чавусы – Чэрыкаў.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Чавусы.
Сайт Чавускага райвыканкама: http://chausy.gov.by/
Герб горада Чавусы: у чырвоным полі «французскага шчыта» перакрыжаваныя сярэбраныя шпага і меч ручкамі ўніз, злучаныя залатым лаўровым вянком.
Сцяг горада Чавусы: прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчаны крыжападобна шпага і меч белага колеру, перавітыя жоўтым лаўровым вянком.