Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Чэрыкаўскі раён размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва: 13,3 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 102 020 кв. км.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Сож з прытокамі (малымі рэкамі) Волчас, Удожка, Лабчанка, Рэкта, Сенна. Таксама ёсць шмат азёр, размешчаных у пойме ракі Сож і іншых месцах.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: 3 радовішчы цагельнай сыравіны, залежы мелу і выкапняў для вытворчасці цэменту.
Транспарт: па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Магілёў – Крычаў, аўтадарогі Крычаў – Рагачоў, Магілёў – Чэрыкаў.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Чэрыкаў.
Сайт Чэрыкаўскага райвыканкама: http://cherikov.gov.by/
Герб Чэрыкава: у лазуравым полі сярэбраная крэпасць з трыма вежамі, у адчыненых варотах воін.
Сцяг горада Чэрыкава і Чэрыкаўскага раёна: прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос зялёнага і блакітнага колеру (3:1). У цэнтры правага боку размешчана абрамленая белай каймой выява герба горада.