Рус Бел Eng 中文

Дрыбінскі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

У 1935 і 1959 гадах раён упразняўся. У цяперашніх межах ён быў утвораны 29 снежня 1989 года.

 

Насельніцтва: 9 тыс. 871 чалавек (на пачатак 2017 года)

 

Плошча: 766,53 кв. км

 

Асноўныя рэкі: Проня з прытокамі Раста, Бася, Хуткая, Вярбоўка. Усяго на тэрыторыі раёна працякае 49 рэк і ручаёў, агульнай працягласцю 280 км.

 

У раёне залягаюць карысныя выкапні: пясок, вапняк, фасфаты, торф.

 

Транспарт: праз раён праходзяць чыгунка «Орша - Крычаў», аўтамабільная дарога «Магілёў - Мсціслаў». Тут таксама пралягае нафтаправод «Унеча-Полацк».

 

Славутасці Дрыбінскага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – гарадскі пасёлак Дрыбін.

 

Сайт Дрыбінскага райвыканкама http://dribin.gov.by

 

Герб

Герб гарадскога пасёлка Дрыбін ўяўляе сабой выяву на чырвоным у выглядзе сцяны поля іспанскага шчыта з чорнымі швамі сярэбранай падковы, на вяршыні якой залаты кавалерскі крыж. Яшчэ два крыжы ўмацаваныя на абодвух яе шыпах. Сюжэт герба распрацаваны на аснове элементаў радавога шляхецкага герба «Дуброва» князёў Цеханавецкіх, якія ў 1784-1864 гг. былі ўладальнікамі Дрыбіна.

 

 

 

Сцяг гарадскога пасёлка Дрыбін ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога – выява герба гарадскога пасёлка Дрыбін.