RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Горацкі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

 

Горацкі раён размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці ў межах Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнін ў вярхоўях Проні, Басі і Мярэі. Мяжуе на поўдні з Дрыбінскім і Мсціслаўскім, на захадзе – з Шклоўскім раёнам Магілёўскай вобласці, на поўначы – з Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласці і на ўсходзе – з Краснінскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

 

Насельніцтва: 40,5 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).

 

Плошча: 1 284 кв. км

 

Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Проня з прытокамі Паросіца, Хуткая, Вербаўка і Галыша; Бася з прытокамі Паўна і Галубіна; а таксама Рамяслянка, Лебедзеўка, Дняпрэц, Мярэя.

 

Транспарт: па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка Орша – Крычаў, аўтадарогі з горада Горкі ў Оршу, Магілёў, Мсціслаў.

 

Славутасці Горацкага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Горкі.

 

Сайт Горацкага райвыканкамаhttp://gorki.gov.by/

 

 

Герб горада Горкі і Горацкага раёна

У залатым полі «французскага», ці «рускага» шчыта тры горкі натуральнага колеру, з якіх вырастае па адным зялёным коласе.

 

 

 

Сцяг уяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – выява герба горада Горкі і Горацкага раёна.