Рус Бел Eng 中文

Хоцімскі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

 

Хоцімскі раён размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Гэта самы ўсходні раён Рэспублікі Беларусь. Адлегласць 430 кіламетраў аддзяляе г. п. Хоцімск ад сталіцы Беларусі Мінска, 200 кіламетраў – ад Магілёва, 150 кіламетраў – ад Бранска і 180 кіламетраў ад Смаленска Расійскай Федэрацыі.

 

Насельніцтва: 10 тыс. 639 чалавек (на пачатак 2017 года)

 

Плошча: 900 кв. км.

 

Па тэрыторыі раёна працякае рака Бесядзь з прытокамі Еленка, Альшоўка, Жадунь.

 

Карысныя выкапні: торф, трэпел, даламіт, шкляныя і будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі.

 

Транспарт: праз раён праходзяць аўтадарогі Хоцімск – Клімавічы і Хоцімск – Касцюковічы.

 

Славутасці Хоцімскага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – гарадскі пасёлак Хоцімск.

 

Сайт Хоцімскага райвыканкама: http://khotimsk.gov.by/

 

Герб Хоцімска: «у чырвоным полі» «варажскага» шчыта, сярэбраны меч ручкай уверх, злева і справа ад яго дзве клямры, выступамі на вонкавы бок.

 

 

 

Сцяг Хоцімска: «палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі вышыні і даўжыні як 1:2, у цэнтры якога сярэбраны меч ручкай уверх, злева і справа ад мяча дзве клямры выступамі на вонкавы бок».