Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Першапачаткова знаходзіўся ў складзе Калінінскай акругі, у чэрвені 1927 года быў перададзены Магілёўскай акрузе, у складзе якой знаходзіўся па ліпень 1930 года. 15 студзеня 1938 года быў уключаны ў склад Магілёўскай вобласці.
Касцюковіцкі раён размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці і мяжуе з Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, з Суражскім, Гардзееўскім, Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці Расіі.
Насельніцтва: 22,9 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 1500 кв. км.
На тэрыторыі раёна працякае рака Бесядзь з прытокамі Крупня, Суроў, Жадунька, Дзеражня, Зубр. Ёсць азёры: Святое, Цыменскае, Нівонскае, Стаючае.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: цэментная сыравіна (мел і мергель), цагляная сыравіна, будаўнічыя пяскі, жвір, торф.
Праз раён праходзіць чыгунка Орша – Унеча, аўтамабільныя дарогі на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж, а таксама нафтаправод Унеча – Полацк (частка нафтаправода «Дружба»).
Славутасці Касцюковіцкага раёна
Адміністрацыйны цэнтр – горад Касцюковічы.
Сайт Касцюковіцкага райвыканкама: http://kostukovichi.gov.by
Герб горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна ўяўляе з сябе выяву на чырвоным полі іспанскага шчыта двух перакрыжаваных залатых жытніх каласоў, якія суправаджаюцца ўверсе залатым збанам, унізе – срэбнай падковай.
Сцяг горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, якое змяшчае ў цэнтры гербавую эмблему.