Утвораны 17 ліпеня 1924 года
25 снежня 1962 года Клічаўскі раён быў скасаваны, адноўлены 6 студзеня 1965 года.
Клічаўскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны.
Насельніцтва: 14,6 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 1800 кв. км
На тэрыторыі раёна працякаюць: з поўначы на поўдзень раёна – рака Ольса з прытокамі Нясета (з Гарадзечанкай і Турчанкай), Цярэбаль, Сушанка, Ганчанка, Суша (з Перасопенкай) і Кастрычка, на паўночным усходзе – рака Друць з прытокамі Даўжанка, на захадзе – рака Бярэзіна. У Клічаўскім раёне размешчаны азёры Танек, Дубавец, Арлінскае, вадасховішча Арэхаўка на рацэ Нясета.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: торф, пясок, гліны і суглінкі для грубай керамікі.
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Асіповічы – Магілёў, аўтадарогамі райцэнтр звязаны з гарадамі Беразіно, Бабруйск, Магілёў.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Клічаў.
Сайт Клічаўскага райвыканкама: http://klichev.gov.by
Герб горада Клічава і Клічаўскага раёна
У серабрыстым полі «іспанскага» шчыта размешчана пілападобнае лязо зялёнага колеру, у якім серабрыстая падкова, звернутая шыпамі ўніз, унутры падковы залаты крыж, які паўтараецца на яе вяршыні.
Сцяг горада Клічава і Клічаўскага раёна ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос, верхняй – чорнага, сярэдняй – зялёнага, ніжняй – белага колеру, у цэнтры правага боку якога – выява герба.