Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Клімавіцкі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на адлегласці 140 км ад абласнога цэнтра. Мяжуе з Крычаўскім, Чэрыкаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Ершыцкім, Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. У складзе раёна 8 сельскіх Саветаў і 1 горад.
Насельніцтва: 23,8 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 154 728 га.
На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Іпуць, Лобжанка, Осцер, (прытокі Сожа); у паўднёвай частцы пачынаюцца рэкі: Деражня, Жадунька і Суроў, (прытокі Бесядзі). На рацэ Іпуць размешчана Мілаславіцкае вадасховішча.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: 7 радовішчаў мелу, радовішча торфу, 2 радовішчы цагляных глін і суглінкаў і 3 радовішчы будаўнічых пяскоў.
Раён перасякаюць чыгуначныя шляхі: Унеча - Орша, Магілёў - Рослаў і аўтамабільныя дарогі: Масква - Брэст, Клімавічы - Крычаў, Клімавічы - Касцюковічы, Клімавічы - Хоцімск.
Праз раён праходзіць адгалінаванне нафтаправода «Дружба» Унеча - Полацк.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Клімавічы.
Сайт Клімавіцкага райвыканкама – http://klimovichi.gov.by
Герб горада Клімавічы i Клімавіцкага раёна ўяўляе сабой «рускі» шчыт, на блакітным полі якога намалявана залатая пчала. Шчыт акантаваны палоскай залацістага колеру.
Сцяг горада Клімавічы i Клімавіцкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у верхнім левым куце якога – малюнак герба Клімавіцкага раёна.