Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Першапачаткова знаходзіўся ў складзе Калінінскай акругі. З 1938 года – у Магілёўскай вобласці.
Краснапольскі раён займае паўднёвую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. На ўсходзе і паўднёвым захадзе мяжуе са Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім, Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, на поўдні – з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым захадзе – з Кармянскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.
Насельніцтва: 9,5 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).
Плошча: 122 456 га
На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Тур’я, Ельня, Галуба, Якушоўка, Жавуніца, Покаць – прытокі ракі Сож; Палуж, Каўпіта – прытокі ракі Бесядзь. Найбольш буйным штучным вадаёмам з’яўляецца Палужскае вадасховішча (136 га).
Транспарт: праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі на Касцюковічы, Магілёў, Чэрыкаў, Чачэрск.
Славутасці Краснапольскага раёна
Адміністрацыйны цэнтр – гарадскі пасёлак Краснаполле.
Сайт Краснапольскага райвыканкама: http://krasnopolie.gov.by/
Герб гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна ўяўляе з сябе іспанскі шчыт, які перасечаны «ў пояс» у суадносінах ніжняй і верхняй часткі 1:5. Верхняя частка шчыта скошана полымепадобным дзяленнем: левая – зялёнага колеру з выявай залатога збана, правая – залатога колеру. Ніжняя частка шчыта – чырвонага колеру.
Сцяг гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна ўяўляе з сябе палотнішча прамавугольнай формы з суадносінамі бакоў 1:2. Верхняя частка складае 2/3 шырыні і скошана полымепадобным дзяленнем. У левай частцы верхняга поля зялёнага колеру змешчаны залаты збан, правая – залатога колеру. Ніжняя частка поля – чырвонага колеру.