Утвораны 17 ліпеня 1924 года
У 1962-1965 гадах Крычаўскі раён быў скасаваны. У сучасных межах існуе з 30 ліпеня 1966 года.
Крычаўскі раён размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Клімавіцкім, Чэрыкаўскім, Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці.
Насельніцтва: 29,7 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).
Плошча: 77 754 га.
Асноўныя рэкі: Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натопа, Волчас, Мерцвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: мел, пясок, пясчана-жвіровыя і супяшчаныя сумесі.
Транспарт: раён перасякаюць буйныя чыгуначныя шляхі: Унеча – Орша, Магілёў – Рослаў і аўтамабільныя дарогі: Бабруйск – Крычаў – Рослаў, Крычаў – Мсціслаў.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Крычаў.
Сайт Крычаўскага райвыканкама: http://krichev.gov.by
Герб горада Крычава: у чырвоным полі «барочнага» шчыта залаты кавалерскі крыж, справа ад яго сярэбраны меч ручкай уніз.
Сцяг горада Крычава: палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі вышыні і даўжыні як 1:2 (110 на 180 см), на якім злева намаляваны залаты кавалерскі крыж, справа – срэбны меч ручкай уніз.