Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Першапачаткова знаходзіўся ў складзе Калінінскай акругі, у чэрвені 1927 года быў перададзены Аршанскай акрузе, у складзе якой знаходзіўся па ліпень 1930 года. 15 студзеня 1938 года быў далучаны да Магілёўскай вобласці.
Мсціслаўскі раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці ў межах Аршанска-Магілёўскай узвышанай раўніны. Адлегласць да абласнога цэнтра – 100 км. Раён мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Чавускім, Крычаўскім раёнамі Магілёўшчыны, Манастыршчанскім, Хіславіцкім і Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Насельніцтва: 20 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 1300 кв. км.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Сож і Віхра.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, цэментныя суглінкі; сустракаюцца радовішчы сапрапелю, фасфарытаў, мелу.
Транспарт: раён перасякае чыгунка лініі Орша – Крычаў, аўтадарогі па напрамках Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.
Па тэрыторыі раёна праходзіць нафтаправод Унеча (Расія) – Полацк.
Славутасці Мсціслаўскага раёна
Адміністрацыйны цэнтр – горад Мсціслаў.
Сайт Мсціслаўскага райвыканкама: http://www.mstislavl.gov.by/ru
Герб горада Мсціслава і Мсціслаўскага раёна: у сярэбраным полі французскага шчыта выява чырвонага ваўка, павернутага направа, над ім – рука натуральнага колеру, якая выходзіць з блакітнага воблака, узброеная срэбраным вострым з абодвух бакоў мячом з залатой ручкай.
Сцяг горада Мсціслава і Мсціслаўскага раёна ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос, верхняй – белага, ніжняй – блакітнага колеру, у цэнтры правага боку якога – малюнак герба.