Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Шклоўскі раён размешчаны на поўначы Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці.
Насельніцтва: 26 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).
Плошча: 1 334 кв. км.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Днепр з прытокамі Лахва, Бярозаўка, Чарніца, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчэса (больш за 30 дробных рэк). Іх працягласць складае 447,9 км. Плошча, якую займаюць азёры і вадаёмы, дасягае 1238 га.
Карысныя выкапні: маюцца радовішчы будаўнічай сыравіны – цагляна-чарапічнай гліны, пяску, жвіру.
Транспарт: праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша – Магілёў, аўтамагістраль Віцебск – Гомель. Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым, Горкамі, Оршай, Бялынічамі і з Магілёвам.
Адміністрацыйны цэнтр – горад Шклоў.
Сайт Шклоўскага райвыканкама: http://shklov.mogilev-region.by/ru
Герб Шклова: у блакітным полі «барочнага шчыта» рука натуральнага колеру, якая трымае сярэбраны бязмен.
Сцяг: прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога апраўлены белай каймой герб горада Шклова.