RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пастаянныя камісіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета, а таксама арганізацыі і кантролю за выкананнем рашэнняў Савета i вышэйстаячых у адносінах да Савета дзяржаўных органаў на сесiях Савета з ліку Дэпутатаў Савета ўтвораны пастаянныя камісіі Савета.

У пасяджэнні пастаяннай камісіі Савета могуць браць удзел з правам дарадчага голасу дэпутаты, якія ўваходзяць у склад іншых пастаянных камісій гэтага Савета, запрошаныя старшынёй камісіі эксперты і іншыя спецыялісты, а таксама дэпутаты iншых Саветаў пры прыняцці рашэння, якое закранае інтарэсы грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у склад Савета якой абраныя гэтыя дэпутаты.

Рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў рашэннях пастаянных камiсiй Савета, падлягаюць разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі. Аб выніках разгляду такіх рэкамендацый i прынятых мерах паведамляецца пастаянным камісіям Савета ў месячны тэрмін.