Аб Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце–2030»
3 снежня 2020 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 693 прынята Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030»
Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі абумоўлена інтэнсіфікацыяй працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, узнікненнем новых патрэб і магчымасцей для пажылых грамадзян, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу.
Мэта нацыянальнай стратэгіі–фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.
Нацыянальнай стратэгіяй вызначана 6 асноўных задач, па кожнай задачы – прыярытэтныя напрамкі дзеянняў і мерапрыемствы, а таксама паказчыкі, па якіх будзе праводзіцца ацэнка выканання Нацыянальнай стратэгіі.
Асноўнымі задачамі Нацыянальнай стратэгіі з’яўляюцца:
Вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнавартаснай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі.