Рус Бел Eng 中文

Сацыяльнае партнёрства

Бакі сацыяльнага партнёрства ажыццяўляюць сваю дзейнасць з улікам абавязацельстваў, прадугледжаных абласным Пагадненнем паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, Магілёўскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на 2016-2018 гады, вядуць працу па развіцці і ўдасканаленні калдагаворнага рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін.

Па стане на 1 студзеня 2018 года ў вобласці дзейнічае 97 пагадненняў рознага ўзроўню.

Каардынацыю дзейнасці сацыяльных партнёраў на тэрыторыі вобласці ажыццяўляе 24 тэрытарыяльныя і 20 галіновых саветаў. Іх дзейнасць дазваляе знаходзіць кампрамісныя рашэнні спрэчных пытанняў і забяспечваць узгадненне інтарэсаў сацыяльных партнёраў пры рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

У сферы рэгулявання калектыўных працоўных адносін галоўнае месца займаюць калектыўныя дагаворы.

Па стане на 01.01.2018 у вобласці дзейнічае 2 298 калектыўных дагавораў, іх дзеянне распаўсюджваецца на 322,5 тыс. чалавек.

Эфектыўнае ўзаемадзеянне бакоў сацыяльнага партнёрства спрыяе ўключэнню ў калектыўныя дагаворы арганізацый дадатковых гарантый для работнікаў у параўнанні з дзеючымі нормамі.

Як паказвае маніторынг, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацый, дадатковыя (у параўнанні з дзеючым заканадаўствам) гарантыі прадугледжаны ў кожным зарэгістраваным (ва ўстаноўленым парадку) калектыўным дагаворы. Гэта і выплата матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, да святочных дат, па заяве работнікаў, у сувязі са смерцю блізкіх, на патанненне харчавання, каштоўныя падарункі да святочных дат, кампенсацыя кошту пуцёвак, культурна-масавых мерапрыемстваў і іншае.

Прыкладны пералік працоўных і сацыяльных гарантый («сацыяльны пакет»), рэкамендаваных для ўключэння ў калектыўныя дагаворы, іншыя лакальныя нарматыўныя прававыя акты арганізацый, працоўныя дагаворы, кантракты* (пісьмо Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2014 № 10-3-9/2397)

№ п/п

Працоўныя і сацыяльныя гарантыі

Кароткія тлумачэнні па забеспячэнні ў арганізацыях рэспублікі дадатковых працоўных і сацыяльных гарантый

1

2

3

1.

 

У адпаведнасці з падпунктам 2.5 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 пры заключэнні кантракта прадугледжана павелічэнне тарыфнай стаўкі (акладу) да 50%, калі большы памер не прадугледжаны заканадаўствам.

У адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, прынятымі (аключанымі) у арганізацыі, вызначаюцца:

надбаўкі ўсіх відаў;

прэміі за вытворчыя паказчыкі працы;

бонусы (аднаразовыя ўзнагароджанні) па выніках працы за справаздачны перыяд, за год;

узнагароджанне па выніках працы за год;

аднаразовая прэмія за выкананне асабліва важнай працы;

аднаразовая прэмія за рост паступленняў валютнай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг);

узнагароджанне за ўкараненне новых тэхналогій, перадавога вопыту, найлепшыя рацыяналізатарскія прапановы і іх укараненне;

аднаразовая прэмія за удзел у распрацоўцы і рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, якія садзейнічаюць мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню найноўшых тэхналогій;

прэмія за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;

прэмія за захаванне нормаў і нарматываў матэрыяльных выдаткаў і працоўных выдаткаў, іх эканоміі;

прэмія па выніках спаборніцтва, конкурсу;

індэксацыя заработнай платы работнікаў з улікам інфляцыі;

у адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» можа быць ўстаноўлены іншы памер мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за памер, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый);

іншыя выплаты.

2.

Выплаты кампенсавальнага характару, якія даюцца работнікам звыш норм, прадугледжаных заканадаўствам

Даплата за работу ў начны час або ў начную змену пры зменным рэжыме працы;

даплата за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і на работах на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання;

даплата за работу ў звышвызначаны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні (за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый).

3.

Сацыяльныя выплаты

Выплаты на патанненне харчавання;

аднаразовыя выплаты да прафесійных святаў, юбілейных дат работнікаў, арганізацыі;

аднаразовыя выплаты на закупку сельгаспрадуктаў;

матэрыяльная дапамога:

на пахаванне блізкіх сваякоў;

у сувязі з нараджэннем дзіцяці, і інш.;

датацыі на праезд (аплата праязных білетаў);

выплаты былым работнікам пасля іх выхаду на пенсію;

прадастаўленне падарункавых сертыфікатаў;

іншыя выплаты.

Названыя выплаты робяюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

4.

Заключэнне кантрактаў на максімальны тэрмін з высокакваліфікаванымі работнікамі, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны

У адпаведнасці з артыкулам 17 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 кантракты могуць заключацца на тэрмін не больш 5 гадоў.

Рэкамендуецца прапаноўваць заключэнне кантрактаў тэрмінам на 5 гадоў з высокакваліфікаванымі работнікамі, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

5.

Пераважнае права пакідання на рабоце пры скарачэнні колькасці або штата работнікаў

Рэгулюецца артыкулам 45 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асноўны складнік дадзенай нормы – высокая прадукцыйнасць працы і кваліфікацыя. Рэкамендуецца не дапускаць скарачэння высокакваліфікаваных работнікаў.

6.

Дадатковыя заахвочвальныя адпачынкі

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 пры заключэнні кантракта прадугледжваецца прадастаўленне дадатковага заахвочвальнага адпачынку з захаваннем заработнай платы да 5 каляндарных дзён.

У адпаведнасці з артыкулам 160 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дадатковыя заахвочвальныя адпачынкі могуць вызначацца калектыўным дагаворам, пагадненнем або наймальнікам ўсім работнікам, асобным іх катэгорыям (па спецыяльнасцях і відах вытворчасцяў, работ, структурных падраздзяленняў), а персанальна – працоўным дагаворам.

7.

Дадатковыя гарантыі жанчынам і работнікам, якія маюць сямейныя абавязкі

Рэкамендуецца прадугледжваць у калектыўных дагаворах, іншых лакальных нарматыўных прававых актах аплату пры прадастаўленні ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе (яго) заяве штомесяц аднаго дадатковага свабоднага ад працы дня.

8.

Учебные отпуска, в том числе с сохранением заработной платы, работникам, получающим среднее специальное, высшее и послевузовское образование в вечерней или заочной форме получения образования

 

Вучэбныя адпачынкі, у тым ліку з захаваннем заработнай платы, работнікам, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Регулируется статьей 214 Трудового кодекса Республики Беларусь.

Предоставление отпусков в связи с обучением, в том числе с сохранением заработной платы, независимо от уровня получаемого образования (среднее специальное, высшее, послевузовское) при отсутствии направления нанимателя, договоров в сфере образования либо оснований, предусмотренных трудовым договором, регулируется коллективным договором.

 

Рэгулюецца артыкулам 214 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўленне адпачынкаў у сувязі з навучаннем, у тым ліку з захаваннем заработнай платы, незалежна ад узроўню атрыманай адукацыі (сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслядыпломнай) пры адсутнасці накіравання наймальніка, дагавораў у сферы адукацыі або падстаў, прадугледжаных працоўным дагаворам, рэгулюецца калектыўным дагаворам.

9.

Навучанне работнікаў ва ўстановах адукацыі па мэтавых напрамках арганізацый

Накіраванне на навучанне ажыццяўляецца па дагаворах паміж наймальнікам, работнікам і ўстановай адукацыі.

Аплата наймальнікам навучання работнікаў на моўных курсах.

10.

Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, у тым ліку стажыроўкі спецыялістаў у іншых арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за мяжой

Артыкулы 102 і 220-1 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2008 № 101.

Рэкамендуецца павышэнне кваліфікацыі не радзей за 1 раз у 5 гадоў.

Стажыроўка ажыццяўляецца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

11.

Пазыкі, беспрацэнтныя пазыкі на будаўніцтва (куплю) жылля

Прадастаўленне пазыкі грашовых сродкаў рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006 № 296.

Грашовыя сродкі, якія прадстаўляюцца ў пазыку за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

12.

 

Прадастаўленне сродкаў на аплату найму жылога памяшкання

Рэкамендуецца прадугледжваць аказанне дапамогі ў пошуках найму жылога памяшкання, а таксама аплату (частковую аплату) найму жылога памяшкання.

Расходы ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

13.

Забеспячэнне аховы працы, бяспечных умоў працы, належных санітарна-бытавых умоў і павышэнне культуры вытворчасці

Названыя пытанні рэгулююцца:

Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», «Аб пенсійным забеспячэнні»;

іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць пытанні аховы працы.

14.

Добраахвотнае страхаванне дадатковай

пенсіі ў страхавых арганізацыях

Пытанні добраахвотнага страхавання рэгулююцца Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219 і ад 25.08.2006 № 530.

Рэкамендуецца прадастаўляць работнікам дадатковыя гарантыі ў выглядзе добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

15.

Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў; медыцынскае абслугоўванне

Пытанні добраахвотнага страхавання рэгулююцца Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219 і ад 25.08.2006 № 530.

Рэкамендуецца прадугледжваць:

стварэнне медпунктаў для арганізацыі медыцынскага абслугоўвання на прадпрыемствах;

кампенсацыю выдаткаў за медыцынскае абслугоўванне.

Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

16.

Ільготныя санаторна-курортныя пуцёўкі на аздараўленне

Указанае пытанне рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2006 г. № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва» і артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

Забеспячэнне грамадзян пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ажыццяўляецца ў межах сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год.

Рэкамендуецца забяспечваць высокакваліфікаваных работнікаў, непаўналетніх дзяцей работнікаў пуцёўкамі бясплатна альбо з частковай аплатай работнікам (10%).

Расходы ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

17.

Фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя, культурна-масавыя мерапрыемствы, турыстычныя паездкі

Рэкамендуецца прадугледжваць:

аплату культурна-асветных і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў;

аплату турысцка-экскурсійнага абслугоўвання работнікаў і членаў іх сем’яў па гістарычных і культурных мясцінах Рэспублікі Беларусь;

аплату мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне карпаратыўнай культуры, у фармаце «тымбілдынг»;

аплату паслуг і абанементаў;

аплату навагодніх падарункаў дзецям;

арганізацыю сямейнага адпачынку і г. д.

Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

18.

Паслугі дзіцячых дашкольных устаноў

Рэкамендуецца прадугледжваць аплату (частковую аплату) дзіцячых дашкольных устаноў.

Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, які застаецца пасля падаткаабкладання.

* Ужыванне элементаў Прыкладнага пераліку працоўных і сацыяльных гарантый («сацыяльнага пакета») у бюджэтных арганізацыях і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх роўныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, ажыццяўляецца з улікам абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам, пры наяўнасці сродкаў на гэтыя мэты.