RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ваенны камісарыят Магілёўскай вобласці

Паштовы адрас, у тым ліку для пісьмовых зваротаў грамадзян: 212030, Магілёў, вул. Дабралюбава, 1.

Службовы час:

у буднія дні – з 8.00 да 17.15

у перадвыхадныя дні – з 8.00 да 16.00

у перадсвяточныя дні – з 8.00 да 16.15

у выпадку супадзення предвыхаднога

і перадсвяточнага дзён – 8.00–15.00

Электронны адрас, у тым ліку для зваротаў грамадзян: voenkomat_mogilev@mod.mil.by

Ваенны камісарГарошкін Аляксандр Рыгоравіч

Тэл.: (8-0222) 22 55 79

Намеснік ваеннага камісара – Ягур Андрэй Георгіевіч

Тэл.: (80222) 31 16 81

Вядучы юрысконсульт – Коцур Юрый Аляксандравіч

Тэл.: (80222) 22 76 69

Дзяжурны па ВК вобласці

Тэл.: (80222) 31 16 82

Галоўная задача ваенных камісарыятаў –падтрыманне на належным узроўні баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, далейшае ўдасканаленне дзеючай сістэмы кіравання мабілізацыяй людскіх і транспартных рэсурсаў;

– рэалізацыя канцэпцыі тэрытарыяльнай абароны, удасканаленне тэарэтычных і практычных навыкаў у арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і прымяненні тэрытарыяльных войскаў;

– падрыхтоўка і правядзенне прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, забеспячэнне іх прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, павышэнне якасці ўкамплектаванасці злучэнняў, воінскіх частак і назапашванне ваенна-навучаных рэсурсаў у раёнах іх камплектавання;

– праца па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы;

– сацыяльная абарона ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, пенсійнае забеспячэнне звольненых ваеннаслужачых, праца ўдзельнікамі ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, воінамі-інтэрнацыяналістамі;

–устанаўленне і ўвекавечанне імёнаў загінулых абаронцаў Айчыны.

 

Парадак прыёму па асабістых пытаннях ваеннаслужачых, членаў іх семяў, грамадзянскага персаналу і іншых грамадзян камандаваннем ваеннага камісарыята:

ваенным камісарам (чацвер) 8.00–13.00, 14.00–17.15

начальнікамі аддзелаў, груп:

у буднія дні     8.00–13.00, 14.00–17.15

у предвыходныя дні 8.00–13.00, 14.00–16.00

у перадсвяточныя дні 8.00–13.00, 14.00–16.15

у выпадку супадзення перадвыхаднога

і перадсвяточнага дзён 8.00–13.00, 14.00–15.00

Гістарычная даведка

31 снежня 1917 года на І губернскім з’ездзе Саветаў быў абраны першы выканаўчы і распарадчы орган Савецкай улады на Магілёўшчыне – Выканаўчы Камітэт Магілёўскага губернскага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У сакавіку 1918 года, у сувязі з акупацыяй г. Магілёва польскімі легіянерамі і нямецкімі войскамі, губвыканкам быў эвакуяваны ў г. Мсціслаў. Тут, у Мсціславе, на падставе дэкрэта СНК РСФСР № 31 ад 8 красавіка 1918 года, пад кіраўніцтвам двух вайсковых камісараў тав. Шчыпіла В. А. і Арнаутава І. П. і аднаго ваеннага кіраўніка, былога падпалкоўніка Галаўко-Улазоўскага І. Н., быў утвораны Магілёўскі губернскі камісарыят па ваенных справах (губваенкамат). Пасля вызвалення Магілёва ад акупантаў губвыканкам і губваенкамат перамясціліся ў горад Магілёў.

Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ваенны камісарыят Магілёўскай вобласці ўзначальваў палкоўнік Ваяводзін І. П., які ў дні гераічнай абароны Магілёва з’яўляўся ваенным камендантам горада.

Былы першы сакратар ЦК КП (Б) Панцейлямон Кандратавіч Панамарэнка піша, што “ў стварэнні народнага апалчэння, яго баявой падрыхтоўкі, узбраенні і забеспячэнні боепрыпасамі галоўную ролю адыграў гарадскі штаб, якому ва ўсіх пытаннях неацэнную дапамогу аказалі абласны ваенны камісар палкоўнік Ваяводзін І. П., які з’яўляўся ўвесь перыяд абароны начальнікам гарнізона горада». Ён жа пасля вызвалення ўсходняй тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зноў сфарміраваў 9 снежня 1943 года ў горадзе Крычаве Магілёўскі абласны ваенны камісарыят і кіраваў ім да 1948 года.

7 ліпеня 1944 года абласны ваенны камісарыят быў перадыслакаваны ў горад Магілёў. Быў адноўлены воінскі ўлік, праведзена рэгістрацыя і медыцынскі агляд усіх грамадзян мужчынскага полу. Арганізавана работа па прызначэнні пенсій сем’ям загінулых воінаў, інвалідам вайны і сем’ям франтавікоў. Была арганізавана вялікая праца па ўсявобучы, арганізацыі размініравання тэрыторыі вобласці. У размініраванні прыняло ўдзел 1300 юнакоў і дзяўчат, імі было абясшкоджана больш за 800000 выбухованебяспечных прадметаў.

У пасляваенныя гады ваенныя камісарыяты выконвалі задачы па павышэнні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў, якасным прызначэнні ваеннаабавязаных і тэхнікі ў войскі, перападрыхтоўцы ваеннаабавязаных, па патрыятычным выхаванні і падрыхтоўцы дапрызыўнай моладзі, пенсійным забеспячэнні ўдзельнікаў вайны і членаў іх сем’яў.

Асаблівая старонка ў працы райваенкаматаў вобласці звязана з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Перад ваеннымі камісарыятамі была пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны паставіць у зноў фарміруемыя часці высокакваліфікаваных спецыялістаў, тэхніку. Больш за 1500 ваеннаабавязаных вобласці прыняло ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Многія з іх узнагароджаны медалямі і граматамі Вярхоўнага Савета СССР і БССР.

Не засталіся ў баку ваенныя камісарыяты вобласці ў гады аказання інтэрнацыянальнай дапамогі Рэспубліцы Афганістан, паколькі адной з асноўных задач ваенных камісарыятаў на ўсіх этапах існавання была падрыхтоўка моладзі да службы ў радах Узброеных Сіл. Ад гэтай падрыхтоўкі шмат у чым залежала іх далейшая служба, а часам і само жыццё. Больш за тры з паловай тысячы жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі праз горан вайны ў Афганістане, 109 з іх, на жаль, не вярнулася. Сёння сярод асабістага складу ваенных камісарыятаў вобласці праходзіць службу і працуе 12 воінаў інтэрнацыяналістаў.

Але ваенныя камісарыяты займаюцца не толькі пытаннямі камплектавання Узброеных Сіл. У вядзенні ваенных камісарыятаў знаходзяцца пытанні сацыяльнай абароны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл (у вобласці іх пражывае каля 10000 чалавек), пытанні пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, якія ўжо адслужылі (пенсію па лініі Міністэрства абароны атрымлівае больш за 10000 чалавек).

Сумесна і пры падтрымцы Магілёўскага абласнога, гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, ваеннымі камісарыятамі праводзіцца работа па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, падрыхтоўкі моладзі да ваеннай службе. Да гэтай працы актыўна прыцягваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, БРСМ. У Магілёўскай вобласці пастаянна праводзяцца ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» і «Злёт салдацкіх маці». Абласны ваенны камісарыят і ўпраўленне па фізкультуры і спорце аблвыканкама сталі ініцыятарамі правядзення ў 1997 годзе першай Рэспубліканскай спартакіяды прызыўной моладзі. Зараз правядзенне Рэспубліканскай спартакіяды ўжо становіцца добрай традыцыяй. На сённяшні дзень у нашай вобласці ў большасці гарадоў створаны і функцыянуюць ваенна-патрыятычныя класы.

Штодня ў абласны, гарадскія і раённыя ваенныя камісарыяты звяртаюцца дзясяткі наведвальнікаў з рознымі просьбамі і заявамі, якія вырашаюцца сумесна з мясцовымі органамі ўлады.

Вялікая і карпатлівая праца праводзіцца па ўстанаўленні імёнаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. За перыяд з 1995 па цяперашні час устаноўлена больш за 10000 прозвішчаў абаронцаў Айчыны, якія загінулі на магілёўскай зямлі.