Дзень абароны дзяцей яскрава адзначылі ў Магілёўскай вобласці. Аднак гэта не толькі радаснае свята для дзятвы, але і напамін пра тое, што сёння мы можам быць жыццярадаснымі дзякуючы Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей, загінуўшых і закатаваных падчас вайны.
Першым укосам магілёўскім аграрыям трэба ўбраць шматгадовую траву на плошчы 170 тысяч гектараў — дзесятая частка ўжо скошана. Нарыхтавана каля 110 тысяч тон сянажу. У лідэрах Кіраўскі, Горацкі, Дрыбінскі і Шклоўскі раёны.
Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе ў Чавускім раёне 8 чэрвеня. Пра гэта расказала загадчыца сектара культуры Чавускага райвыканкама Святлана Герцава.
У маленькіх пацыентаў Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы - незвычайны дзень. Наведаць іх прыйшло шмат людзей. У стацыянары ўрачыста адкрылі абноўлены гульнявы пакой. Як адзначылі выступоўцы, гэта магчымасць адцягнуцца ад хваробы, пагуляць і весела правесці час.
XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 31 кастрычніка па 7 лістапада.
Асноўным месцам правядзення стане Мінск. Паказы ўжо традыцыйна будуць арганізаваны не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых цэнтрах, каб уся краіна адчувала сябе датычнай да фестывалю.
21 чэрвеня ў г.Касцюковічы пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Фестываль праводзіцца з мэтай духоўна-маральнага і эстэтычнага выхавання; развіцця і папулярызацыі традыцыі аматарскай мастацкай творчасці; павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, цікавасці да мастацкага слова.
Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці гавораць самі за сябе. Актыўныя работы па рамонце, абнаўленні вуліц, дарог і пляцовак, паркаў і сквераў вядуцца ў кожным кутку вобласці. Чавусы ў іх ліку.