RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Мемарыяльную дошку генерал-лейтэнанту авіяцыі Герою Савецкага Саюза Яўгену Нікалаенку адкрылі ў Магілёве

Мемарыяльную дошку генерал-лейтэнанту авіяцыі Герою Савецкага Саюза Яўгену Макаравічу Нікалаенку адкрылі на навучальным корпусе Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, названага ў гонар героя.

«Разам мы зможам больш»: у Магілёве творчасць сцірае межы

Фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш» праходзіць у Магілёве з 23 па 26 верасня. Кожны дзень насычаны разнастайнымі конкурснымі праграмамі.

«Белыя росы» і майстры Прыдняпроўя: як у Магілёве прайшоў першы дзень фестывалю «Разам мы зможам больш»

Завяршыўся першы дзень мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» яркім і маляўнічым канцэртам, які прайшоў у канцэртнай зале «Магілёў».

Яркую, зачаравальную праграму прадставіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы».

Сяргей Налівайка правёў сустрэчу ў ААТ Кіруючая кампанія холдынгу «Аграмашсэрвіс»

Адзіны дзень інфармавання ў ААТ Кіруючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс» правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка.

Магілёў рыхтуецца прыняць чэмпіянат СНД па марафоне

Чэмпіянат СНД па марафоне, адкрыты чэмпіянат Беларусі па марафоне і Магілёўскі міжнародны марафон пройдуць у абласным цэнтры 28 верасня. Аб гэтым паведамілі арганізатары ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі.

Дадатковыя аўтобусы на «Вераснёўскі фэст» у Жылічах

27 верасня ў Жыліцкім палацава-паркавым комплексе пройдзе трэці фестываль «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Для зручнасці гасцей ААТ «Магілёўаблаўтатранс» арганізуе дадатковыя аўтобусныя рэйсы з Магілёва, Кіраўска і Бабруйска.

Магілёў - Жылічы - Магілёў (Аўтобусны парк № 1)

Наталля Качанава дэпутатам - мы павінны дайсці да кожнага чалавека і калі ёсць праблемы, трэба зрабіць усё, каб іх там не было

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правяла сёння ў Магілёве сустрэчу са старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Больш за 700 заявак, каля 80 краін-удзельніц. Фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» праходзіць у Магілёве

XXVIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2025», які стартаваў у Магілёве, б'е геаграфічныя рэкорды. З 78 краін-удзельніц нямала тых, хто ўпершыню далучыўся да творчага форуму: Ангола, Бангладэш, Бахрэйн, Бенін, Гандурас, Іарданія, Камерун, Манголія, Пакістан, Панама, Туніс, Шры-Ланка.