У Магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец» з 24 па 27 лістапада пройдзе адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе на прызы МСМК СССР Аляксандра Баніна.
У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі 2012-2013 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі.
Даведачна: Аляксандр Пятровіч Банін - майстар спорту СССР міжнароднага класа, пераможца першынства СССР сярод юнакоў, бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1989 года (Фрунзе, Кіргізская ССР), сярэбраны медаліст чэмпіянату СССР 1990 года (Луганск, Украінская ССР). У складзе зборнай каманды СССР - бронзавы прызёр Кубка Свету 1990 года (Гавана, Куба), фіналіст Гульняў Добрай волі 1990 года (Сіэтл, ЗША).







Ред.