У Магілёўскім аблвыканкаме прайшоў інструктыўна-метадычны семінар у рамках адзінага дня інфармавання. Тэмай месяца, якая абмяркоўвалася падчас сустрэчы, стала «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці». У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, члены Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці, прадстаўнікі працоўных калектываў, у студыях анлайн - члены раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.