RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба

Беларускія самбісты заваявалі шэсць медалёў чэмпіянату свету 2025 года сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які завяршыўся ў Інданезіі.

Дзелавы форум, кірмаш і канцэрты. Дні Беларусі пройдуць у Прыморскім краі

Дні Рэспублікі Беларусь пройдуць з 7 па 12 кастрычніка ў Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі. Ключавыя мерапрыемствы разгорнуцца ў сталіцы рэгіёна - Уладзівастоку, паведамілі ў прэс-службе краявога ўрада.

Дзмітрый Крутой аб сельскай гаспадарцы: рэзервы велізарныя

В сельском хозяйстве резервы огромные. Об этом заявил глава Администрации Президента, уполномоченный представитель главы государства в Могилевской области Дмитрий Крутой во время областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2025» в Кричеве.

Анатоль Ісачанка на «Дажынках»: праца аграрыяў - не проста прафесія, гэта служэнне роднаму краю і яго людзям

Хлебаробы Магілёўшчыны паказалі, што могуць дабівацца высокага выніку. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Крычаве.

Аляксандр Лукашэнка: аграрыі Магілёўскай вобласці ўмеюць працаваць па-гаспадарску і з высокай самааддачай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Крычаве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзмітрый Крутой: у Беларусі вельмі шмат увагі ўдзяляецца сістэме аховы здароўя

У Беларусі вельмі шмат увагі ўдзяляецца сістэме аховы здароўя. Аб гэтым заявіў у час адкрыцця новай паліклінікі ў Крычаве кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой.

«Тут сабраліся людзі, якіх аб'ядноўвае любоў да роднай зямлі». Што прыкмячаюць госці «Дажынак» у Крычаве

Сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці сёлета стаў Крычаў. Галоўная сцэнічная пляцоўка разгарнулася на плошчы насупраць будынка райвыканкама, тут жа шумяць песнямі і скокамі падворка, якія прадстаўляюць кожны раён, а па ўсёй вуліцы Савецкай расцягнуліся гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі, горад майстроў.

У Шклоўскім раёне поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў

У ААТ «Любінічы-Агра» Шклоўскага раёна поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. Пад культуру ў гаспадарцы адведзена 450 га. На сёння ўбрана каля 40 працэнтаў пры ўраджайнасці звыш 600 ц/га.

Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)

Сталіца галоўнага свята хлебаробаў Магілёўскай вобласці сёлета - горад Крычаў. Ушаноўваць працаўнікоў вёскі і святкаваць заканчэнне жніва - добрая беларуская традыцыя. Дарэчы, аналагаў такому маштабнаму святкаванню няма на ўсёй постсавецкай прасторы. І, вядома, Дажынкі-гэта заўсёды абнаўленне горада, які іх прымае. Можна сказаць, новы этап у ягоным жыцці і жыцці мясцовых жыхароў. Свайго роду -маштабны падарунак за працу на працягу ўсяго аграрнага года.

Фестываль-кірмаш «Дажынкі-2025» у Крычаве: ушаноўванне хлебаробаў, адкрыццё новых аб'ектаў і канцэрты

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці пройдзе сёння, 4 кастрычніка, у Крычаве.