У Беларусі 25 жніўня стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!». Пра гэта паведамілі ў МУС.
Працягнецца мерапрыемства да 5 верасня. Яго мэта - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, павышэнне пільнасці вадзіцеляў і бацькоў.