Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі памяці і славы» працягваюць наведваць гістарычныя мясціны Магілёўшчыны. Незабыўнае ўражанне на іх зрабіў мемарыяльны комплекс у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Падрабязнасці - у сюжэце.
У абласным цэнтры стартаваў арт-праект «Магілёў вачыма гасцей». У гэтым годзе ў ім удзельнічаюць 5 мастакоў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Турцыі. За тыдзень мастакі зробяць карціны з выявамі Магілёва.
У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў. Доўгачаканы дакумент аб заканчэнні міліцэйскай ВНУ атрымалі 110 курсантаў вочнай формы навучання і 91 слухач завочнага аддзялення факультэта міліцыі.
Падміколле становіцца ўсё прыгажэй! У парку з'явіліся новыя лавачкі і кветкавыя кампазіцыі. Усё гэта - вынік конкурсу абласнога аб'яднання прафсаюзаў «Магілёўскі майстар - 2023». Удзел прынялі магілёўскія прадпрыемствы і простыя людзі. А сябры журы выйшлі на шпацыр, каб ацаніць іх працы.
Больш за 2 тыс. спартсменаў з 18 краін афіцыйна прайшлі праз акрэдытацыйную сістэму для ўдзелу ў ІІ Гульнях краін СНД. Аб гэтым замежным журналістам пры наведванні сталічнага стадыёна «Дынама» паведаміў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Магілёў рыхтуецца да святкавання Дня горада і Дня Незалежнасці, у праграму ўвайшлі некалькі дзесяткаў яркіх і запамінальных мерапрыемстваў ад канцэртаў і выставак пад адкрытым небам да фестывалю смаку і арт-перформансу. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
1 ліпеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Бабруйскі кацёл» каля вёскі Шчаткава Бабруйскага раёна прайшла сёння трэці раз і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў, а таксама гледачоў.
Глускае райспажыўтаварыства інвесціруе ў вытворчасць Br1,4 млн. для рэалізацыі ініцыятывы «адзін раён - адзін праект». Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч у інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі».