RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У прафсаюзе ЖКГ расказалі аб фактарах замацавання маладых спецыялістаў

У Магілёве абмеркавалі меры па скарачэнні дэфіцыту кадраў працоўных прафесій у сферы ЖКГ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Дні адчыненых дзвярэй праходзяць у Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. В.І. Леніна

Як расказалі ў бібліятэцы, такія тэматычныя мерапрыемствы кожны раз падзелены на некалькі блокаў, якія адлюстроўваюць важныя вехі і падзеі ў жыцці нашай краіны.

Абласной ветэранскай арганізацыяй вылучаны кандыдаты ў дэлегаты УНС

VII пленум савета абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прайшоў сёння ў Магілёве пад старшынствам Анатоля Глаза. Асноўным пытаннем на парадку дня было вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу Рэспублікі Беларусь і выбранне дэлегатаў на X канферэнцыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Рэгістрацыя на ЦЭ стартуе 20 сакавіка. Мінадукацыі нагадвае, як ён будзе праходзіць

Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене стартуе 20 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У рамках фестывалю «Беларусь родная, музычная, народная» пройдзе творчая прэзентацыя Магілёўскага раёна

Фестываль «Беларусь родная, музычная, народная» працягвае знаёміць гледачоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі раёнаў Магілёўскай вобласці. З творчымі прэзентацыямі Магілёў ужо наведалі 15 раёнаў.

Сустрэчы з аўтарамі і выстава літаратуры. У Магілёве праходзяць «Пысінскія чытанні»

У Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. В.І. Леніна стартавалі 13-я «Пысінскія чытанні», тэмай якіх сёлета сталі ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 23 сакавіка ў Магілёўскай вобласці

У суботу, 23 сакавіка, з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
 

У Магілёве зацвердзілі кандыдатуры дэлегатаў УНС ад Беларускага саюза жанчын

Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Прыдняпроўскага края пройдуць у першых чыслах красавіка.

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» таксама накіруе сваіх прадстаўнікоў у вышэйшы орган народаўладдзя.

У Магілёве адбудзецца «Тата-мама форум»

У адкрытым гарадскім сямейным мерапрыемстве, якое пройдзе 23 сакавіка на базе сярэдняй школы № 43, запрашаюць паўдзельнічаць сем'і, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць аднаго і больш дзяцей, плануюць дзіця, няпоўныя сем'і і інш.