RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі мясакамбінат плануе сёлета наладзіць выпуск кансерваў

У гэтым годзе Магілёўскі мясакамбінат плануе запусціць вытворчасць мясных кансерваў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар холдынгу Аляксандр Мілюцін.

Пасланне Прэзідэнта фарміруе парадак дня і вызначае арыенціры ў развіцці краіны

Пасланне Прэзідэнта фарміруе парадак дня і вызначае арыенціры ў развіцці краіны. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Меркаванне: у Пасланні Прэзідэнта беларусам важна пачуць, як краіне выстаяць у глабальным хаосе

У штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту кожнаму з нас будзе важна пачуць, як краіне выстаяць ва ўмовах глабальнага хаосу. Такім меркаваннем падзяліўся галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, член Савета Рэспублікі Ігар Каско.
 

У школах Беларусі ўвядуць новы факультатыў для старшакласнікаў аб прафесіі чыгуначніка

У беларускіх старшакласнікаў з'явіцца новы факультатыў «Увядзенне ў прафесіі чыгуначнага транспарту». Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 студзеня 2023 года нумар 11, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стартаваў прыём заявак на ХІХ Нацыянальны конкурс «Залатая Літара»

Міністэрства інфармацыі аб'яўляе старт прыёму заявак на ХІХ Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Аб гэтым паведамілі ў Мінінфарме.

Тэмп росту - 116,3 працэнта: у Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе павялічаны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі

Ва ўмовах знешніх абмежаванняў адным з індыкатараў паспяховага функцыянавання эканомікі выступае пераход на імпартазамяшчальныя рэйкі. Магілёўская вобласць, дзе больш за 30 працэнтаў валавога рэгіянальнага прадукту фарміруюць прамысловыя прадпрыемствы, пераарыентавалася або намацвае новыя напрамкі. Пра гэта гавораць вынікі мінулага года: у рэгіёне ў 2022-м вырабілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на 828 мільёнаў долараў, без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў. Для навочнасці: гэта на 8 мільёнаў долараў больш, чым было запланавана. А да 2021 года плюс склаў 116 мільёнаў долараў.

Пазачарговая сорак пятая сесія абласнога Савета дэпутатаў прайшла ў Магаблвыканкаме

Пазачарговая сорак пятая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у ёй узялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. На сесію таксама былі запрошаны і прысутнічалі дэпутаты абласнога Савета - як у абласной, так і ў раённых студыях з дапамогай відэаканферэнцсувязі, члены абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайсаветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Пасланне Прэзідэнта стане адной з найважнейшых падзей гэтай вясны, яно, безумоўна, будзе асаблівым - Людміла Здорыкава

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заўсёды ўяўляе сабой глыбокі аналіз абстаноўкі, якая складваецца ўнутры нашай краіны і за яе межамі.

Анатоль Ісачанка прадставіў новага старшыню Круглянскага райвыканкама

Сёння адбылася пазачарговая сесія Круглянскага раённага Савета дэпутатаў, на якой на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта зацвердзілі Сяргея Ермаліцкага. Нядаўна ягоная кандыдатура на пасаду была ўзгодненая з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.