VIII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя Каляды» прайшло на крыніцах Байкова Чавускага раёна. Фестываль прымеркаваны да свята Тройцы, які адзначаецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня. Адкрыла фэст аднайменная праграма, якую прадставіў Дужаўскі сельскі Дом народнай творчасці. Пасля прайшлі абрадавыя конкурсы, у якіх удзельнічалі аматарскія калектывы з Чэрыкаўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Клімавіцкага і Чавускага раёнаў.