Старшыня Клічаўскага райвыканкама Віктар Рабкавец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ключы ад арэндных кватэр работнікам МНС і РАУС. Шматкватэрны дом, у якім будуць жыць гэтыя сем'і, пабудаваны па завулку Пугачова ў Клічаве, у крокавай даступнасці паліклініка, школа і дзіцячыя сады.