Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдуць у магілёўскіх кінатэатрах 15–16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У Шклоўскім раёне завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да веснавой сяўбы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Мельнік.
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава адбылася цырымонія падвядзення вынікаў юбілейнага абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Падчас мерапрыемства адбылося ўручэнне падзяк яго актыўным удзельнікам.
Новый деревообрабатывающий цех заработал в Чаусском лесхозе. Проектная мощность нового производства - почти 20 тыс. куб.м круглых лесоматериалов в год.
Вынікі рэферэндуму – высокую яўку і падтрымку абноўленай Канстытуцыі большасцю выбаршчыкаў – галоўны ўрач Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы і член раённай выбарчай камісіі Аляксандр Лобаў лічыць чаканымі. На яго думку, змены ў Асноўны Закон выспелі – грамадства гэта адчула і адпаведна адрэагавала.
У Магілёве завяршыўся традыцыйны турнір (у праграме першынства Беларусі) па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава. У спаборніцтвах удзельнічала каля 100 спартсменаў ва ўзросце да 21 года.
Конкурс «Гонар i мужнасць» пройдзе сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Творчыя спаборніцтвы будуць праходзіць сярод хлопцаў – навучэнцаў ВНУ. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. А. Куляшова Кацярына Сапетава.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць з 10 па 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці прыбрана больш за 90% лясных тэрыторый, насаджэнні якіх пацярпелі ад студзеньскай непагадзі. Пра гэта паведаміў галоўны ляснічы Магілёўскага ДВЛГА Алег Селіх.
Беларускі дзіцячы фонд накіраваў Магілёўскай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз, каля Br15 тыс. на набыццё спецыяльнага медыцынскага абсталявання. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Яўген Рудакоўскі.