Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ № 375 «Аб замацаванні сыравінных зон». Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.