XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 31 кастрычніка па 7 лістапада.
Асноўным месцам правядзення стане Мінск. Паказы ўжо традыцыйна будуць арганізаваны не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых цэнтрах, каб уся краіна адчувала сябе датычнай да фестывалю.
Традыцыйна праграма фестывалю рыхтуе шмат цікавага. Напрыклад, улічылі тое, што сёлета Беларусь старшынствуе ў ЕАЭС, таму ў праграму фестывалю ўключаны дні нацыянальнага кіно дзяржаў-членаў і наглядальнікаў ЕАЭС.
Таксама сёлета па ініцыятыве грамадскіх аб'яднанняў пройдуць круглыя сталы з удзелам вытворцаў кінапрадукцыі і старшынь саюзаў кінематаграфістаў, якія ўваходзяць у Канфедэрацыю саюзаў кінематаграфістаў.
Традыцыйна будзе праведзены тыдзень «Лістапада» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэта творчыя сустрэчы, майстар-класы і канцэртныя праграмы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Будуць дні адчыненых дзвярэй і іншыя мерапрыемствы на кінастудыі «Беларусьфільм». Таксама запланаваны дні духоўнасці, падчас якіх пакажам духоўна-маральнае кіно, пройдуць творчыя сустрэчы і майстар-класы.