Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння VI справаздачна-выбарную канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У час правядзення канферэнцыі быў разгледжаны шэраг пытанняў па рабоце арганізацыі, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» - 2025», а таксама перадача грашовага сертыфіката на добраўпарадкаванне Музея Славы Магілёўшчыны.