Конкурс «БізнесМАМА» праводзіцца з 1 сакавіка па 14 кастрычніка 2025 года - сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз жанчын» і ААТ «Белінвестбанк» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці да арганізацыі і правядзення конкурсу могуць прыцягвацца іншыя зацікаўленыя.
Па ўмове, кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс толькі адну працу (бізнес-праект, бізнес-ідэю).
Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў і парадак іх прадастаўлення
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі не пазней за 1 ліпеня 2025 г. накіроўваюць на электронную пошту sme@economy.gov.by з паметкай «БізнесМАМА» заяўку. Конкурсныя работы (бізнэс-праекты, бізнес-ідэі) прымаюцца на рускай і (або) беларускай мове.
Конкурс праходзіць у тры этапы:
Першы этап - адборачны - праводзіцца завочна з 1 сакавіка па 1 жніўня 2025 года (аб'ява конкурсу; прыём заявак на ўдзел у конкурсе; адбор не больш за 10 удзельнікаў у 2 этап);
Другі этап - асноўны - праводзіцца ў афлайн-фармаце з 1 жніўня па 1 кастрычніка 2025 г. (для ўдзельнікаў з аддаленых рэгіёнаў краіны будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел дыстанцыйна). Удзельнікі прэзентуюць сваю конкурсную работу (бізнес-праект, бізнес-ідэю) экспертнай камісіі. Прэзентацыя ўключае прадстаўленне конкурснай работы (бізнес-праекта, бізнес-ідэі) у свабоднай форме з абгрунтаваннем яе мэтазгоднасці і рэалізуемасці (да 5 хвілін на кожнага ўдзельніка) і адказы на пытанні экспертнай камісіі.
Трэці этап - фінальны - праводзіцца з 1 па 14 кастрычніка 2025 г., у рамках якога падводзяцца вынікі з узнагароджаннем пераможцаў конкурсу.