19 жніўня ў аграгарадку Сідаравічы Магілёўскага раёна традыцыйна адзначаць «Спаса-Сідаравіцкі кірмаш».
Яблычны Спас сімвалізуе пачатак збору ўраджаю, а таксама асвячэнне свежых яблыкаў. У гэты дзень продкі славілі прыроду, прасілі блаславення на будучы год і дзяліліся дарамі саду.
Удзельнікі даведаюцца пра старажытныя звычаі, звязаныя з Яблычным Спасам: як яго святкавалі, якія песні спявалі і якія абрады праводзілі. Госці пачуюць народныя апавяданні, старажытныя песні і прымаўкі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, азнаёмяцца з традыцыйнымі абрадамі і сімваламі свята.
У праграме: урачыстае адкрыццё, канцэртныя і гульнявыя праграмы, асвячэнне яблыкаў пробашчам Храма Святой Тройцы айцом Анатолем. Будуць працаваць гандлёвыя аб'екты, дэгустацыя і продаж яблыкаў і мёда.