Горкі трэці раз прымаюць фінал рэспубліканскага конкурсу «Агрантры - Беларусь 2025» для школьнікаў 5-11-х класаў. Цікавасць да яго значна вырас. Калі ў першы год правядзення на завочны этап заявілася крыху больш за 120 чалавек, у другі ўжо 520, то на гэты раз анлайн-тэставанне прайшлі рэкордныя 850 удзельнікаў. Больш за сто ўладальнікаў найлепшых вынікаў запрасілі ў Горкі на фінал.