Першы прамысловы выпуск казінага малака здзейснілі на Магілёўшчыне. 250 кілаграмаў сыравіны на перапрацоўку прыняў Шклоўскі масларобны завод. Пастаўшчык - Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства, дзе развіваюць племянную казаводства зааненскай і альпійскай парод. Плануецца, што пастаўкі сыравіны на Шклоўскі масларобны завод будуць штотыдзень.