RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Забег трушком з уборкай смецця: у Магілёве 20 мая адбудзецца першы плогінг-забег

У Магілёве 20 мая ў 17.30 пачнецца плогінг-забег. Працягласць маршруту – каля 3 км. Старт ад вуліцы Турава (паркоўка на месцы былога міні-рынку).

Дабрацца да месца збору можна аўтобусамі № 24 і № 28, прыпынак «Вуліца Турава».

«Беларусь 4» Магілёў»: спецыяльны выпуск праграмы «Прамая лінія: хатняя электрычнасць» – 18 мая ў 18.40

Падключэнне індывідуальных жылых дамоў да электрычных сетак і выкарыстанне электрычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы – тэма спецыяльнага выпуску праграмы «Прамая лінія: дамашняя электрычнасць».

Прамую тэлефонную лінію 22 мая правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію 22 мая правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб дзяржаўнай абароне. Хто і на якіх умовах зможа ёю скарыстацца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні закона «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы».

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Дакумент, які раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы.

Санэпідслужба дала рэкамендацыі для арганізатараў летняга аздараўлення па прафілактыцы COVID-19

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падрыхтаваў метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.

КДК Магілёўскай вобласці 21 мая правядзе «гарачую лінію» па пытанні функцыянавання рынкаў рэгіёна

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 21 мая адбудзецца «гарачая лінія» на тэму: «Функцыянаванне рынкаў у Магілёўскай вобласці».