RU BY EN 中文
Twitter Instagram

VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»

21 чэрвеня ў г.Касцюковічы пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Фестываль праводзіцца з мэтай духоўна-маральнага і эстэтычнага выхавання; развіцця і папулярызацыі традыцыі аматарскай мастацкай творчасці; павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, цікавасці да мастацкага слова.

Фестываль праводзіцца адзін раз на два гады і ўдзел у ім бяруць творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы Касцюковіцкага раёна і іншыя рэгіёны.

У праграме фестывалю:

- конкурс аўтарскай песні «На струнах сэрца – 2025»;

- паэтычныя чытанні, творчая сустрэча з членамі саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі «У родным слове цэлы свет»;

- паэтычны вернісаж «Малюю мілую радзіму малую»;

- работа тэматычных пляцовак «80 гадоў Перамогі», «Сучаснасць»;

- выставы-прэзентацыі «Літаратурнае падарожжа па старонках пісьменства роднага краю»;

- выставачныя экспазіцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Натхненне душы»;

- музейная выстаўка «Гістарычны летапіс Касцюкоўшчыны»;

- алея кніг пісьменнікаў і паэтаў Касцюкоўшчыны «Час чытаць», прэзентацыя кніг прадстаўленых на алеі;

- цырымонія ўскладання кветак да памятнага знака, літаратурна-музычная кампазіцыя «Будзьма, людзі, шчаслівыя ўсе», пасадка алеі «Касцюкоўшчына літаратурная», канцэртная праграма «Радзімы край» творчых калектываў Суражскага і Касцюковіцкага раёнаў на гісторыка-культурным аб’екце «Пісьмянкоў луг» в. Бялынкавічы;

- урачыстае адкрыццё VIII рэгіянальнага фестывалю паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»;

- вечар паэзіі і музыкі, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў паэзіі і аўтарскай песні, выставак майстроў ДПМ, бібліятэчных выставак-прэзентацый, выступленне ганаровых гасцей і пераможцаў конкурсаў.

- вячэрняя канцэртная праграма творчых калектываў вобласці «Нота натхнення».

Дата проведения: 
субота, 21 Чэрвень 2025