RU BY EN 中文
Twitter Instagram

XII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі»

XII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 8 чэрвеня на крыніцах «Байкава» Чавускага раёна. Мэты і задачы конкурса: адраджэнне, захоўванне і папулярызацыя самабытнай фальклорнай культуры, традыцый рэгіянальнага напрамку; выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных формаў асноўных відаў жанраў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасці; абмен вопытам і прапаганда народных свят рэгіёнаў вобласці; развіццё ўзаемаадносін паміж рэгіёнамі вобласці ў сферы культуры; выхаванне і далучэнне дзяцей, моладзі і падлеткаў да традыцыйнай культуры і мастацкіх рамёстваў.

У рамках свята-конкурса будуць арганізаваны: выстава, выстава-продаж прыкладнога мастацтва народных майстроў і ўмельцаў, харчовай прадукцыі; спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі; конкурсы рэгіянальных карагодаў, аўтэнтычных спеваў, традыцыйных пачастункаў, траецкіх лялек.

На свята запрашаюцца ўмельцы і майстры народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці са сваёй выставай дэкаратыўна-прыкладнога напрамку, аматарскія калектывы аўтэнтычнага (этнаграфічнага), фальклорнага напрамку рознай узроставай групы.

Удзельнікі конкурсу могуць праявіць сябе ў наступных намінацыях: «Лепшы карагод»; «Аўтэнтычныя спевы»; «Лепшы традыцыйны пачастунак»; «Лепшая траецкая лялька».

Пачатак у 11.00.

Заяўкі на ўдзел у свяце-конкурсе прадстаўляюцца да 03.06.2025 г. па электроннай пошце metod.rckid@yandex.by.

Дата проведения: 
нядзеля, 8 Чэрвень 2025