У вёсцы Горная Вуліца Магілёўскага раёна раней была грунтавая дарога. Кожны раз пасля дажджоў ці вясновага раставання снега праехаць па ёй станавілася праблемай. Вяскоўцы звярнуліся да мясцовай улады, і ўчастак шляху працягласцю 0,8 кіламетра з улікам фінансавання ўключылі ў Дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады. Нядаўна тут выканалі комплекс работ, абклалі жвіровае пакрыццё.