RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

На прадпрыемствах Магілёва ўведзеныя дадатковыя санітарна-эпідэміялагічныя меры для бяспечнай працы.

mogilevnews.by

02.04.2020 - 16:15

Работнікі Ціманаўскага СДК у межах праекта «Наперад у мінулае» арганізавалі фальклорнае свята «Соракі» з элементамі тэатралізаванага прадстаўлення. Удзельнікі абраду з песнямі і танцамі дружна гукалі вясну.

23.03.2020 - 10:39

Папярэднія кастынгі беларускай версіі X-Factor адбыліся ў Магілёве 21 і 22 сакавіка. Вакальныя дадзеныя прэтэндэнтаў ацэньвалі ў некалькіх катэгорыях: дзяўчаты і хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў, а таксама творчыя калектывы.

23.03.2020 - 09:01

У Чавускім лясгасе сёлета плануецца пасадзіць лес на плошчы больш за 185 га. Таксама мяркуецца дапоўніць (замяніць новымі дрэвамі загінулыя) тэрыторыі 900 га. Нестандартныя ўмовы надвор’я ўнеслі свае карэктывы ў планы.

20.03.2020 - 16:58

У Магілёве ў Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі», прысвечанай 75-годдзю Перамогі.

14.03.2020 - 13:55

Першы сёлета суботнік у межах месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі горада пасля зімы прайшоў у Магілёве. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі сталі паркі, скверы, пуцеправоды і прыдарожныя ўчасткі.

14.03.2020 - 12:28

Традыцыйныя абласныя спартыўныя сустрэчы «Праз спорт і зносіны - да здароўя кожнага» адбыліся 11 сакавіка ў СШ № 45 Магілёва. Сёлета крыху змяніўся склад каманд.

11.03.2020 - 17:35

Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся 6 сакавіка ў аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі стала 30 прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.

06.03.2020 - 13:53

Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўтварэння беларускай міліцыі, прайшлі ў Магілёве 5 сакавіка. У гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання ветэранаў органаў унутраных спраў.

06.03.2020 - 09:36

Дваццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася 5 сакавіка ў канферэнц-зале аблвыканкама.

05.03.2020 - 12:34