У Магілёве на плошчы Леніна заканчваецца ўстаноўка галоўнай рэгіянальнай ёлкі. Сёння абчэплены пухнатымі зялёнымі яловымі лапкамі каркас увянчаюць больш за тысячу лямпачак піксельнай гірлянды. На 36-метровай прыгажуні будуць трансліравацца яркія навагоднія карцінкі.