RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: Ці можа быць назначана дапамога па доглядзе інваліда I групы на перыяд летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы (16 гадоў)?

Пытанне: Ці можа быць назначана дапамога па доглядзе інваліда I групы на перыяд летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы (16 гадоў)?

 

Адказ: у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прызначэння і выплаты дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2006 № 1149, працаздольныя асобы, якія навучаюцца ў навучальных установах дзённай формы атрымання адукацыі, права на дапамогу па доглядзе не маюць.

На падставе палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс) да навучэнцаў адносяцца, у прыватнасці, асобы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (навучэнцы); канікулы – планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі (артыкулы 1 і 30). Асобам, якія скончылі засваенне зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (артыкул 98 Кодэкса).

Такім чынам, асоба, якая навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі (у тым ліку час канікул), права на дапамогу па доглядзе не мае.