RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кінапаказы напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Перамогі

Кінапаказы ў Магілёве напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Перамогі:

з 28 красавіка ў кінатэатрах «Чырвоная Зорка», «Космас» – «1941. Крылы над Берлінам» (Расія, 2022, біяграфія, гістарычны, меладрама, 100 мін, 12+) – гісторыя пра подзвіг лётчыкаў 1-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка ВПС Балтыйскага флоту на чале з палкоўнікам Праабражэнскім;

з 21 красавіка ў кінатэатрах «Чырвоная Зорка», «Радзіма», «Космас» – «Першы Оскар» (Расія, 2022, драма, ваенны, 101 мін, 16+) – гісторыя двух студэнтаў-аператараў, якія ў 1941 годзе добраахвотна едуць на фронт у складзе здымачнай групы. У страшны холад і пад абстрэлам яны працуюць на мяжы магчымасцяў, каб як мага хутчэй расказаць усяму свету праўду пра вайну і гітлераўскіх захопнікаў.

Для калектыўных праглядаў толькі ў сетцы нашых кінатэатраў прадугледжана сістэма скідак. Пры наведванні ад 20 чалавек для навучэнцаў усіх ступеняў адукацыі кошт квітка – 3 р. 00 к.; для членаў працоўных калектываў прадпрыемстваў – 5 р. 00 к. (калектыўныя прагляды магчымыя толькі па заяўным прынцыпе).

Дадатковая інфармацыя аб кінапрэм’ерах, раскладзе сеансаў, паслугах прадпрыемства размешчана на сайце http://mogilevkino.by/.