RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пашыраны пералік тавараў, якія падлягаюць нагляду

28 красавіка 2022 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 258 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2021 г. № 250» (далей – пастанова № 258).

Пастанова № 258 прынята ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 21.01. 2022 № 2 «Аб рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізму нагляду за таварамі, якія ўвезлі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза» (далей – рашэнне Савета ЕЭК № 2), у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў перыяд з 1 ліпеня 2022 г. па 31 сакавіка 2023 г. будзе рэалізаваны пілотны праект па ўкараненні механізму нагляду за таварамі, якія ўвезлі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і якія прадугледжаны пагадненнем аб механізме нагляду за тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, ад 29 мая 2019 г.

Нагляду ў межах пілотнага праекта падлягаюць халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, што класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД 8418 10 200 1, 8418 10 800 1, 8418 21 100 0, 8418 21 510 0, 8418 21 590 0, 8418 21 910 0, 8418 21 990 0, 8418 30 200 1, 8418 30 800 1, 8418 40 200 1, 8418 40 800 1.

У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК № 2 нагляду падлягаюць толькі тавары, увезеныя на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС), адпаведна пастановай № 258 прадугледжваецца, што звесткі аб астатках халадзільнікаў прадстаўляюцца суб’ектамі гаспадарання ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік у выглядзе электроннага дакумента для ўключэння ў праграмны комплекс «Сістэма нагляду за таварамі» (далей – ПК СПТ) толькі ў дачыненні да халадзільнікаў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС.

Адначасова ў мэтах забеспячэння легальнага абароту веласіпедаў (у тым ліку з устаноўленым дапаможным рухавіком і трохколавыя) і веласіпедных рам (далей – велатавары), стварэння перадумоў для зніжэння продажаў нелегальнай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пастановай № 258 пашыраецца пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам нагляду.

Так, з 1 снежня 2022 г. прасочвальнасці будуць падлягаць велатавары, якія як увозяцца, так і вырабляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што класіфікуюцца кодамі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза 8711 60 100 0, 8711 60 900 0, 8712 00 300 0, 8712 00 700 0, 8714 91 100 7, 9503 00 100 9.

Суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць, аптовы і (або) рознічны гандаль велатаварамі, неабходна правесці інвентарызацыю астаткаў названых тавараў па стане на 1 снежня 2022 г. і прадставіць даную інфармацыю ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік у выглядзе электроннага дакумента для ўключэння ў ПК СПТ не пазней за 1 красавіка 2023 г. З 1 снежня 2022 г. аперацыі, звязаныя з абаротам велатавараў, падлягаюць афармленню электроннымі накладнымі.

Пастанова № 258 уступіла ў сілу 30 красавіка 2022 г.