RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб ўжыванні стаўкі падатку на дабаўленую вартасць

У сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» ад 31.03.2022 № 131 (далей – Указ № 131) Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства фінансаў і Міністэрства па падатках і зборах сумесным лістом ад 27.04.2022 № 03‑13/1986/5-1-24/13731-1/2-1-9/00957 патлумачылі наступнае.

Указам № 131 устаноўлена стаўка падатку на дабаўленую вартасць (далей – ПДВ) у памеры 26 працэнтаў пры рэалізацыі паслуг перадачы даных, пад якімі для мэт Указа № 131 разумеюцца паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт, аказаныя аператарамі электрасувязі, а таксама паслугі перадачы даных, аказаныя аператарамі сотавай рухомай электрасувязі.

Для мэт Указа № 131 да паслуг перадачы даных у ліку іншага адносяцца: прадастаўленне ўпаўнаважанымі аператарамі для аператараў электрасувязі паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання;

прадастаўленне доступу да адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE для аказання аператарамі электрасувязі паслугі перадачы даных абанентам; прадастаўленне доступу да кропкі абмену нацыянальным трафікам (пірынг).

Не адносяцца да паслуг перадачы даных для мэт Указа № 131 паслугі, якія аказваюцца з дапамогай тэхналогіі перадачы даных:

паслугі тэлефаніі па IP-пратаколе і паслугі 1Р-тэлебачання;

паслугі электрасувязі ў роўмінгу;

кантэнт-паслугі;

паслугі цэнтраў апрацоўкі даных.

Акрамя таго, не адносяцца да паслуг перадачы даных для мэт Указа № 131 паслугі па прадастаўленні ў карыстанне каналаў электрасувязі.

Кошт паслуг (абаненцкая плата), якія аказваюцца ў наборы (пакеце) паслуг па тарыфных планах з усталяванай абаненцкай платай, абкладаецца ПДВ па стаўцы 26 працэнтаў, паколькі адсутнічае тэхнічная магчымасць наяўных у аператараў праграмных рэсурсаў і сістэм, якая дазваляе забяспечыць падзел кошту гэтых паслуг (абаненцкай платы), на дзве часткі (першая – кошт паслуг перадачы даных, што абкладаюцца ПДВ па стаўцы ў памеры 26 працэнтаў, другая – кошт іншых паслуг электрасувязі, што абкладаюцца ПДВ па стаўцы ў памеры 25 працэнтаў) у разрэзе кожнага абанента.

У адпаведнасці з палажэннямі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) аператары як прадаўцы паслуг абавязаны для мэт вылічэння ПДВ вызначыць падатковую базу ў парадку, прадугледжаным артыкулам 120 ПК, і прад’явіць суму ПДВ пакупніку (абаненту) паслуг у першасным уліковым дакуменце, а таксама ў электронным рахунку – фактуры (па агульным правіле выстаўляецца не пазней за 10-га чысла месяца, наступнага за месяцам, на які прыпадае дзень аказання паслуг), для рэалізацыі права пакупніка (абанента) на ажыццяўленне вылікаў па ПДВ.

Для мэт пункта 5 Указа № 131 пад сумамі ПДВ, вылічанымі з абаротаў па аказанні паслуг перадачы даных, разумеюцца сумы ПДВ, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт пры аказанні паслуг перадачы даных, якія вызначаюцца як сума падатку, налічанага пры рэалізацыі названых паслуг, за мінусам прыходзячых да такой рэалізацыі сум падатковых вылікаў па ПДВ.

Стаўка ПДВ у памеры 26 працэнтаў прымяняецца ў дачыненні да паслуг перадачы даных, аказаных з 1 мая 2022 г.па 31 снежня 2022 г. уключна.