RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб выкарыстанні мабільнага дадатку «Праверка чэка пакупніком»

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь паведамляе, што РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» распрацаваны і прадастаўлены для бясплатнага выкарыстання мабільны дадатак «Праверка чэка пакупніком» (даступны для запампоўкі і ўстаноўкі з AppStore, Google Play).

Назвны мабільны дадатак дазваляе праверыць у рэжыме анлайн наяўнасць інфармацыі аб плацежным дакуменце (чэку), сфарміраваным касавым абсталяваннем, у сістэме кантролю касавага абсталявання. Чэк можна праверыць з дапамогай сканавання ўнікальнага ідэнтыфікатара і даты, а таксама шляхам унясення рэквізітаў чэка. Па выніках праверкі плацежнага дакумента ў дадатку карыстальніку даступная інфармацыя: «Чэк знойдзены!» ці «Чэк не знойдзены!».

Важна: аўтарызаваныя карыстальнікі ў даным мабільным дадатку таксама маюць магчымасць у выпадку адсутнасці чэка ў сістэме або яго нявыдачы паведамляць пра гэта ў падатковыя органы Рэспублікі Беларусь. У гэтых выпадках аўтарызаваныя карыстальнікі маюць магчымасць прымацаваць малюнак чэка і паказаць звесткі пра месцазнаходжанне гандлёвага аб’екта, у якім не выдалі плацежны дакумент або выдалі плацежны дакумент, інфармацыя пра які адсутнічае ў сістэме.