RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Алгарытм дзеянняў суб’ектаў гаспадарання па ўкараненні электронных накладных

1. Прааналізаваць асартымент рэалізуемай прадукцыі на прадмет ўключэння яе ў пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам прасочвальнасці.

Даведачна. Пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам прасочвальнасці, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2021 г. № 250.

2. Атрымаць міжнародны ідэнтыфікацыйны код удзельніка гаспадарчай аперацыі (глабальны нумар размяшчэння – Global Number Location (GLN), прысвойваемы сістэмай аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Беларусі.

Даведачна. Указаны рэквізіт з’яўляецца абавязковым для запаўнення пры складанні электронных накладных.

Атрыманне GLN ажыццяўляецца ў асацыяцыі ГС1 Беларусі (г. Мінск, вул. Судмаліса, 22, 4 паверх, тэл.: (+375 17) 298-09-13, 298-06-60, 230-89-52; факс (+375 17) 298-03-01, e-mail:  info@gs1by.by, прэйскурант размешчаны на: http://gs1by.by/).

Даведачна. Пакрокавая інструкцыя размешчана па спасылцы

3. Атрымаць электронны лічбавы подпіс (далей – ЭЛП) для асобы (асоб), якая ажыццяўляе прыёмку тавараў і падпісанне накладных (у выпадку іх адсутнасці).

Можна ажыццявіць у Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (далей – НЦЭП) (г. Мінск, пр. Машэрава, 25, пам. 200, тэл. (017) 311 30 00 (доб. 707) або ў іншых рэгіянальных рэгістрацыйных цэнтрах, пералік якіх размешчаны на сайце НЦЭП www.nces.by.

Даведачна. Інфармацыя і даведачныя дакументы па атрыманні ЭЛП размешчаны па спасылцы https://nces.by/pki/.

4. Вызначыць аператара электроннага дакументаабароту (EDI-правайдара), з выкарыстаннем паслуг якога будзе ажыццяўляцца электронны дакументаабарот у частцы электронных накладных, і заключыць з ім дагавор.

Даведачна. У цяперашні час аператарамі электроннага дакументаабароту (EDI-правайдарамі), якія ажыццяўляюць перадачу і атрыманне электронных накладных, з’яўляецца 6 юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь: ТАА «Сучасныя тэхналогіі гандлю», ТАА «Электронныя дакументы і накладныя», ТАА «ЮрСпектр», РУП «Выдавецтва “Белбланкавыд”», РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”» і ТАА «Бідмартс».

Інфармацыя аб атэставаных EDI-правайдарах і іх кантактных даных размешчана на афіцыйным сайце Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе:

https://ids.by/index.php?option=com_content&view=article&id=226&Itemid=43#REESTR .

5. Па выніках праведзеных кансультацый з абраным EDI-правайдарам падрыхтаваць працоўнае месца і наладзіць інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж уліковай сістэмай, якая ўжываецца прадпрыемствам, з інфармацыйнай сістэмай электроннага дакументаабароту EDI-правайдара (пры неабходнасці).

Неабходнасць і парадак прымянення электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць прасочванню, устаноўлены наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

– Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 496 «Аб прасочванні тавараў»;

– пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2021 № 250 «Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 496»;

– пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2019 г. № 940 «Аб функцыянаванні механізму электронных накладных»;

– пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2019 г. № 12/76/42/20 «Аб зацвярджэнні структуры і фармату электронных накладных».

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці