Філіялам Дзяржэнергагазнагляду па Магілёўскай вобласці за 5 месяцаў 2022 г. былі праведзены 15 абследаванняў тэхнічнага стану электраўстановак і ацэнка арганізацыі іх эксплуатацыі на будаўнічых пляцоўках арганізацый і іх структурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці. Па выніках абследаванняў выяўлены 124 парушэнні патрабаванняў дзеючых ТНПА, выдадзены 13 патрабаванняў (прадпісанняў).
Найбольшая колькасць парушэнняў была выяўлена пры абследаваннях будаўнічых пляцовак наступных арганізацый:
– філіяла «Будаўніча-мантажны цягнік № 761 на станцыі Магілёў» ААТ «Дарбудмантажтрэст» (на аб'екце: будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома г. Асіповічы выяўлена 19 парушэнняў);
– ААТ «Прамжылбуд» (на аб'екце: будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў аг. Палыкавічы Магілёўскага раёна выяўлена 14 парушэнняў);
– ТДА «ЮрБудМаш» (на аб'екце: будаўніцтва жылога дома г. Магілёў, вул. Першамайская выяўлена 11 парушэнняў).
Пры абследаваннях таксама выяўлены парушэнні, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю. Па выяўленых парушэннях вынесены 6 прапаноў аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта (яго цэхаў, вытворчых участкаў), аб'екта будаўніцтва, абсталявання (далей – прапанова аб забароне) у дачыненні:
– дзяржаўнай установы «Магілёўскі гарадскі архіў» (2 прапановы аб забароне);
– ДУКДБП «Клічаўская ПМК № 258» (1 прапанова аб забароне);
– ІП Зайцава М.Я. (1 прапанова аб забароне);
– філіяла «Будаўніча-мантажны цягнік № 761 на станцыі Магілёў» ААТ «Дарбудмантажтрэст» (1 прапанова аб забароне);
– ІП Нілава А.С. (1 прапанова аб забароне).
З 6 выдадзеных прапаноў аб забароне не ліквідаваны ва ўстаноўлены тэрмін 3:
– дзяржаўнай установай «Магілёўскі гарадскі архіў» – 2 (электратэхнічны персанал не забяспечаны выпрабаванымі сродкамі абароны, якія выкарыстоўваюцца ў электраўстаноўках; электраўстаноўкі будпляцоўкі будынка архіва падключаны да электрычнай сеткі ў парушэнне ўстаноўленага парадку, без допуску ў эксплуатацыю зноў зманціраваных электраўстановак). Па выніках абследавання накіраваны ліст у вышэйшую арганізацыю для прыняцця мер. Асоба, адказная за электрагаспадарку, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама філіялам падрыхтаваны і накіраваны дакументы для разгляду ў эканамічны суд.
– ДУКДБП «Клічаўская ПМК № 258» – 1 (адсутнічае электратэхнічны персанал, не прызначана асоба, адказная за электрагаспадарку). Па выніках абследавання накіраваны ліст у вышэйшую арганізацыю, кіраўнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Філіялам накіраваны матэрыялы для разгляду ў эканамічны суд. Судом вынесена рашэнне аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта (яго цэхаў, вытворчых участкаў), аб'екта будаўніцтва, абсталявання.
Найбольш часта выяўляюцца на аб'ектах будаўніцтва парушэнні пры абследаваннях:
– падключэнне і эксплуатацыя электраўстановак без атрымання ва ўстаноўленым парадку акта агляду (допуску) Дзяржэнергагазнагляду;
– адсутнасць абароны ад механічных пашкоджанняў падаўжальнікаў для падключэння пераноснага электраінструмента і кабелю;
– падключэнне ў шафах размеркавальных (ШР) групавых ліній для падключэння электраабсталявання без устаноўкі прылады ахоўнага адключэння (ПАА);
– адсутнасць на карпусах пераноснага электраінструмента і дапаможнага абсталявання інвентарных нумароў і даты наступнай праверкі;
– адсутнасць замыкальных прылад або незачыненне ШР;
– адсутнасць надпісаў дыспетчарскага наймення, папераджальных знакаў ці плакатаў бяспекі на электрашчытах;
– неправядзенне прафілактычных выпрабаванняў электраўстановак.
Хацелася б нагадаць, што 31.03.2021 г. пры правядзенні будаўнічых работ у ахоўнай зоне ліній электраперадачы 10 кВ у Мінскім раёне адбыўся групавы няшчасны выпадак, у выніку якога цяжкія траўмы атрымалі двое мужчын. У адпаведнасці з дагаворам субпадраду пацярпелыя выконвалі работы па абшыўцы металапрофілем будынка склада з дапамогай перасоўнай вышкі-тура. Пры перамяшчэнні па нахільнай плоскасці бетоннага пакрыцця, наблізілі яе на недапушчальную адлегласць да токаводных частак паветранай лініі электраперадачы напружаннем 10 кВ і былі траўміраваны электрычным токам.
Таксама штогод у рэспубліцы адбываюцца няшчасныя выпадкі пры рабоце аўтатранспартнай тэхнікі ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы пры ажыццяўленні пагрузачна-разгрузачных работ.